З 1 ліпеня нязначна зменяцца тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў: пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак.

Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, простага ліста, бандэролі, дробнага пакета масай 20—100 г павялічацца на 6 капеек. Павышэнне тарыфаў складзе не больш за 5%, паведамляе Белпошта.

Тарыфы на паслугі па перасылцы міжнароднай паскоранай пошты, а таксама на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў унутры краіны застануцца нязменнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0