28 чэрвеня ў ранішнім цягніку, які ехаў з Мінска ў Вільню, адной з пасажырак стала дрэнна. Медыкі, што прыехалі на месца здарэння, спрабавалі яе выратаваць, але жанчына памерла проста ў вагоне, піша Tut.by

Як паведаміў відавочца, прыкладна за 15 хвілін да прыбыцця на станцыю Маладзечна машыніст звярнуўся да пасажыраў з просьбай адгукнуцца тых, хто можа аказаць першую дапамогу жанчыне. Ёй стала дрэнна.

— Першую дапамогу аказвалі і пасажыры, і праваднікі, яны звязваліся з чыгуначнай станцыяй, выклікалі хуткую, — распавёў пасажыр. - У 8.25 мы прыбылі ў Маладзечна, на пероне ўжо стаяла хуткая. Пасажыраў папрасілі выйсці з вагона. Медыкі аказвалі жанчыне дапамогу — у яе былі праблемы з сэрцам. Прыкладна праз гадзіну стала зразумела, што выратаваць жанчыну не ўдалося. Прыкладна ў 9.30 у цягнік запусцілі людзей, і мы паехалі далей. У Вільню мы прыбылі са спазненнем на 1 гадзіну 15 хвілін. Праваднікі апытвалі пасажыраў, каму трэба паспець на цягнік або самалёт, і першымі адпраўлялі на памежны кантроль, каб тыя паспелі далей па сваім маршруце.

У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы, медыкі якой выязджалі на выклік, адмовіліся даць каментар, спаслаўшыся на медыцынскую таямніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?