У італьянскім горадзе Генуя ўзарвалі рэшткі моста Марандзі, у выніку абвалу якога амаль год назад загінулі 43 чалавекі, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на італьянскае агенцтва ANSA.

На апорах моста, а таксама дарожным палатне, што ацалела пасля абвалу, эксперты змясцілі выбухоўку. Каб пазбегнуць распаўсюджвання пылу, вакол зоны выбуху размясцілі сістэмы паліву.

 

Папярэдне эвакуявалі тысячы людзей у гэтым раёне. Пра пачатак аперацыі папярэдзіла сірэна. Знос рэшткаў моста доўжыўся літаральна некалькі секунд.

Частка моста Марандзі ў Генуі даўжынёй каля 100 метраў абвалілася 14 жніўня 2018 года. Рухнула секцыя, якая праходзіла над чыгуначнымі рэйкамі і ракой. Афіцыйная колькасць загінулых дасягнула 43.

Дзясяткі чалавек загінулі пры абвале моста ў Генуі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0