Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
За чэрвень у гэты спіс дадалося відэа масавага забойства мусульман у Новай Зеландыі.
Нагадаем, у мячэці «Аль-Нур» горада Крайстчорч 15 сакавіка 2019 года адбыўся тэракт. Мясцовы жыхар Брэнтан Тарант у сакавіку 2019 года забіў 49 чалавек, свае дзеянні ён здымаў на відэа і вёў стрым у сацсетках.
Цяпер распаўсюд гэтага відэа забаронены ў Беларусі.
Таксама ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў і «маніфест», размешчаны Тарантам у фэйсбуку.





