Здарэнне адбылося ў Віцебску. Зламыснікі сустрэлі 86-гадовага дзядулю ля адной з крамаў. Нібы пад падставай продажу па вельмі нізкай цане посуду і электраінструментаў яны ўцерліся да яго ў давер, і нават дапамаглі дабрацца да дома, каб у камфортнай абстаноўцы прадэманстраваць тавар, паведамляе абласная міліцыя.

Там яму прадалі частку тавару, а таксама скралі прадэманстраваныя грошы: 1500 еўра і 1500 даляраў.

Выявіўшы прапажу зберажэнняў, пенсіянер звярнуўся ў міліцыю. Затрымаць зламыснікаў удалося толькі ў Мазырскім раёне дзякуючы пільнасці мясцовага ўчастковага, які апазнаў абвешчаных у вышук падазраваных і выклікаў віцебскіх аператыўнікаў.

Ёсць падстава меркаваць, што ад дзеянняў зламыснікаў маглі пацярпець і іншыя грамадзяне. Таму ўсіх, хто стаў ахвярай падазраваных просьба звярнуцца ў міліцыю па тэлефоне 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0