На тэрыторыю самаабвешчанага Паўночнага Кіпра ўпала расійская ракета. Як мяркуецца, ракету запусціла сістэма С-200. Ахвяр і пацярпелых няма. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што ракету выпусцілі сірыйскія сілы СПА ў адказ на атаку Ізраіля.

Мяркуючы па раскіданню абломкаў, ракета выбухнула ў паветры. Выбух адбыўся ў ноч на 1 ліпеня за 20 кіламетраў ад сталіцы Кіпра Нікасіі, пасля чаго пачаўся пажар.

Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпра — фармальна незалежная дзяржава, прызнаная толькі Турцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0