На адным з галоўных курортаў Беларусі, у Браславе, падрыхтоўку да купальнага сезона завершаць толькі ў першай палове ліпеня, паведамляе мясцовы райвыканкам.
Фота: Браслаўская звязда.
Паведамляецца, што ў Браслаўскім раёне ёсць 3 месцы масавага адпачынку ў вяснова-летні перыяд. Аднак адно з гэтых месцаў, гарадскі пляж Браслава, так і не атрымаў допуску на летні сезон у сувязі з будаўнічымі работамі.
Зараз там усталёўваюць кабінкі для пераапранання, абсталяваны пірс, мантуецца агароджа, гульнявое абсталяванне.
Плануецца, што пляж адкрыюць у першай палове ліпеня.





