Здарэнне адбылося ў ноч на 3 ліпеня ў раёне моста праз Хаджыбейскі ліман на трасе Адэса — Кіеў. Аўтобус сутыкнуўся з грузавіком-бетонамяшалкай, піша dumskaya.net
Пацярпелых у выніку аварыі няма, але паколькі аўтобус заціснула паміж адбойнікам і грузавіком, то людзей эвакуіравалі праз лабавое шкло. Але ўначы рух па трасе перакрылі
Паведамляецца, што кіроўца грузавіка не ўлічыў дарожных абставінаў. Аўтобус выконваў рэйс Мінск — Адэса.