Калі хто памятае, то ў 2016-м улады вырашылі адкрыць рэстаўраваны помнік Леніну каля МТЗ, але Зміцер Дашкевіч з парай іншых актывістаў тады не далі гэтага зрабіць спакойна, учыніўшы скандал. 

Чытайце: Група моладзі сарвала адкрыццё помніка Леніну каля МТЗ ФОТА, ВІДЭА

Самым актыўным абаронцам Леніна праявіў сябе другі сакратар БРСМ Сяргей Клішэвіч — ён накінуўся з кулакамі на тых, хто такі помнік лічыў недарэчным. 

Невядома, ці змянілася што ў светапоглядзе Клішэвіча за гэтыя тры гады, але цяпер ён праяўляе больш прабеларускую актыўнасць. 

Так, з апошніх допісаў Клішэвіча ў інстаграме вынікае, што ён далучыўся бээрэсэмаўскага флэшмобу «Я ў вышыванцы!» і выкладае свае фота ў майцы з арнаментам, тэгаючы сяброў, каб яны рабілі тое ж самае. 

«Гарны хлопец, сапраўдны беларус», — па-беларуску каментуюць яму калегі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0