Фота з асабістага архіва спявачкі

Фота з асабістага архіва спявачкі

Пра гэта спявачка і дэпутат, якая адзначае 25-годдзе творчай дзейнасці, распавяла ў інтэрв'ю Камсамолцы.

«Сёння, прызнаюся, я здабыла другое жыццё, у мяне жаданняў і сіл у сто разоў больш, чым калі-небудзь. Бо я нарэшце сустрэла сваё каханне. Я ўсё жыццё несла гэта пачуццё ў сабе, разумеючы, што павінна яго захаваць для таго праўдзівага і адзінага кахання, у якую веру па-сапраўднаму», - адзначыла яна.

«Хто гэты шчасліўчык? Гэта наш беларускі мужчына — маё першае дзіцячае каханне, і сёння я неймаверна шчаслівая.

Я з дзяцінства адчувала, хацела і верыла, што гэта здарыцца. Ведала, што гэты чалавек мне патрэбны па жыцці, і праз столькі доўгіх гадоў мы зноў знайшлі адзін аднаго. Я доўга ішла да самадастатковасці, каб мець права на простае жаночае шчасце», — сказала Ірына Дарафеева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?