У свеце шырыцца новы масавы чэлендж, які падхапілі вядомыя байцы і акцёры: трэба так ударыць нагой з развароту па бутэльцы, каб зляцела накрыўка.
Вядома, што ў ідэале трэба зрабіць так, каб крышка зляцела, а бутэлька засталася на месцы. Але відэа звычайна здымаюць з такіх ракурсаў, што бачна толькі рыльца і не бачна, трымаецца бутэлька сама, або стаяць роўна ёй дапамагаюць.
У любым разе, беларускія баксёры вырашылі далучыцца да чэленджу, троху змяніўшы яго ўмовы, згодна са сваёй спецыялізацыяй — скруціўшы накрыўку ўдарам рукі.
Як гэта выглядала паказаў на відэа трэнер Канстанцін Маханькоў.