У Індыі свойскі кот выратаваў дзяцей ад нападу атрутнай кобры, паведамляе мясцовы партал UPI.

На відэа, знятым камерай відэаназірання, кот змагаецца з невялікай атрутнай змяёй. Гадаванец вынес кобру на вуліцу. Гаспадар ката пайшоў за жывёлай і выклікаў лаўца змей.

Спецыяліст злавіў кобру і выпусціў яе ў месцы, дзе яна не будзе пагражаць людзям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0