Яркае шэсце прайшло ў Лідзе з нагоды Дня Незалежнасці. Мерапрыемства праходзіла на плошчы на вуліцы Савецкай. Адразу за афіцыйнай часткай, дзе быў выступ старшыні мясцовага райвыканкама, адбыўся парад-шэсце «Дарогамі вызваліцеляў». Асаблівай разынкай гэтага шэсця стаў воз, за якім следам ішоў «палонны нацыст». Усе гэта адлюстравалася на здымках «Лідскай газеты».