Капліца Дуніных-Слепсцяў у Віцебску. Рэканструкцыя Віктара Барысенкава.

За будынак з правам арэнды пляца вакол яго плошчай 10 сотак просяць 41500 рублёў, паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Згодна з умовамі аўкцыёну, патэнцыйны купец зможа выкарыстоўваць зямельны ўчастак «па яго існуючым прызначэнні, а таксама, пры ўмове правядзення рэканструкцыі, пад відовішчныя аб'екты, фізкультурна-спартыўныя збудаванні, атракцыёны, залы для гульнявых аўтаматаў, більярдавыя, «Дысней-паркі», луна-паркі, водныя паркі, аб'екты гандлёва-бытавога абслугоўвання».

Капліцу ў 1859 году пабудаваў віцебскі землеўласнік Сцяпан Дунін-Слепсць (паводле vicebskreg.by, сустракаюцца напісанні: Дунинъ-Слѣпць, Дунинъ-Слѣпецъ). Праз год яе асвяцілі ў гонар Прасвятой Багародзіцы Балеснай. У савецкі час будынак рэканструявалі, надбудавалі другі паверх. Як мяркуецца, гэта адбылося ў 1939 годзе.

У лістападзе 2015 года Міністэрства культуры адмовіла ў прысваенні гэтаму будынку статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак паведаміла, што распрацоўваецца пытанне аб перадачы капліцы на баланс Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла для яе аднаўлення. Каталікі спадзяваліся на такое рашэнне, піша айцец Вячаслаў Барок, але ўрэшце ўлады вырашылі будыначак прадаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру