Падчас салюту ў Мінску ўзарваліся некалькі залпаў, загінула жанчына, некалькі параненых
Таксама ў выніку здарэння былі выбітыя шыбы ў некалькіх будынках, у тым ліку ў доме па вуліцы Чарвякова, 4. У доме было як мінімум 5 такіх вокнаў, піша Tut.by
Таксама пацярпеў насупраць будынка калійнай кампаніі падлетак. Яго сябар распавёў:
— Глядзелі салют за дамбай, на набярэжнай. Выбухнуў салют, у Ягора рэзка нага забалела, ён упаў ад болю. Мы наогул не бачылі - аскепак да яго прыляцеў, ці нешта. Драпіна вялікая, калашыну парвала.