Асноўная прычына здарэння на глыбакаводным апараце ў Баранцавым моры 1 ліпеня — пажар у акумулятарным адсеку, заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе Інтэрфакс.

Па словах Шайгу, пажар «атрымаў нейкі распаўсюд».

Ядзерная энергетычная ўстаноўка на падлодцы знаходзіцца цалкам у працаздольным стане, сказаў міністр. Яна «цалкам ізаляваная і бязлюдная», экіпаж выканаў усе неабходныя дзеянні па яе абароне. «Гэта дазваляе нам спадзявацца на досыць кароткія тэрміны па аднаўленні апарата», — адзначыў Шайгу.

Спецыялісты ацэньваюць стан падлодкі. «Першая адзнака — рамонт магчымы. У нашым выпадку не проста магчымы, а абавязковы. Цяпер ацэньваем тэрміны, у якія мы гэты аб'ём можам выканаць», — заявіў Шайгу.

У выніку пажару на падлодцы загінулі 14 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0