Унук былога прэзідэнта Казахстана Айсултан Назарбаеў сапраўды спрабаваў забіць сябе ў кватэры незнаёмца ў раёне Ковент-Гардэн і ўкусіў паліцэйскага, што спрабаваў яму перашкодзіць. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на паліцыю Лондана.

Скотленд-Ярд пацвердзіў інфармацыю газеты Metro UK. Так, паводле звестак газеты, Айсултан Назарбаеў 5 чэрвеня укусіў канстэбля Роса Сэмбрука, які спрабаваў перашкодзіць яму здзейсніць самагубства.

Па дадзеным факце заведзена справа аб прычыненні цялесных пашкоджанняў прадстаўніку паліцыі, якое разгледзіць Каралеўскі суд лонданскага раёна Саўтуарк.

Айсултан Назарбаеў з'яўляецца сынам старэйшай дачкі экс-прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Дарыгі.28-гадовы малады чалавек узяты пад варту да прызначанага на сёння разгляду справы ў судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0