Delfi.lt
Літоўскі ўрад у сераду ўхваліў павышэнне мінімальнага заробку з 555 да 607 еўра. Ён будзе павышаны са студзеня 2020 года, піша Delfi.lt
Прадстаўнікі прафсаюзаў і ўрада прапаноўвалі павялічыць мінімальны заробак да 607 еўра, тады як працадаўцы прапаноўвалі павялічыць да 580 еўра. Але трохбаковы савет, куды ўваходзяць гэтыя тры плыні, вырашыў, што мінімалка павінна складаць 45-50% сярэдняга заробку — г.зн. 607 еўра.
У Беларусі з 1 студзеня мінімалка роўная 330 рублям (138 еўра), а сярэдняя зарплата за май склала да выліку падаткаў 1071,6 рубля (гэта 459 еўра).
0
0
0
0
0
0