2 ліпеня інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны» апублікавала рэпартаж «Суткі да салюту: хто і як яго рыхтуе».
На фотаздымках можна паглядзець, як выглядалі зарады для феерверкаў, а таксама ўбачыць аўтамабілі, з якіх запускалі салют.
«У месцах правядзення салюту гарантуюць усе меры бяспекі. У радыусе 500 метраў ад агнявых пазіцый выставяць ачапленне.
З сотняў ствалоў на працягу 10 хвілін будзе дадзена 30 залпаў. Вогненныя шары расфарбуюць неба на вышыні ад 100 да 300 метраў. Усяго за гэты час з марцір будзе выпушчана каля 2500. феерверачных вырабаў», — пісалі «Мінск-Навіны».
Усе феерверкі маюць прыгожыя назвы: «Данка», «Зоркапад», «Гранд», «Мігатлівыя зоркі», «Вячэрняя зара», «Вячэрнія мроі», «Рамонак»…