Пра здарэнне паведаміла сталічная міліцыя.

У міліцыю звярнуўся мінчук, які распавёў, што напярэдадні да яго падышоў малады чалавек і папрасіў правесці да аднаго з будынкаў. Маўляў, ён не мясцовы і вуліц не ведае. 33-гадовы мінчук пагадзіўся. Але ў адным з двароў зламыснік накінуўся на мінчука і нанёс удары нагой па галаве і тулаве. Калі мужчына страціў прытомнасць, той забраў сумку і збег.

Пазней высветлілася, што ёсць і яшчэ адна пацярпелая — 14-гадовая дзяўчынка. Яна грала ў пераходзе на музычным інструменце. Да яе падышоў гэты мужчына і выхапіў з торбы, якая стаяла побач, 45 рублёў і збег.

Міліцыя адпрацавала запіс з камер відэаназірання і высветлілі магчымыя прыкметы падазраванага.

Праз непрацяглы час падобны па прыкметах мужчына быў заўважаны аператыўнікамі на лаўцы. Міліцыя прапанавала прайсці ў найбліжэйшы пастарунак, на што 28-гадовы мужчына згадзіўся. Па дарозе кінуўся наўцёкі, але быў затрыманы.

Як аказалася, 28-гадовы жыхар Расіі прыехаў у сталіцу напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў. Не маючы грошай і месца жыхарства, начаваў на тэхнічным паверсе шматкватэрнага жылога дома і «падпрацоўваў» крадзяжом маёмасці. Было ўстаноўлена, што фігурант знаходзіцца ў федэральным вышуку, быў неаднаразова судзімы за разбой і крадзяжы на тэрыторыі Расіі. Мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0