Жанчына 2 ліпеня набыла ў краме «Гіпа» бляшанку зялёнага гарошку, каб прыгатаваць салату.

«Адкрыла бляшанку — і не паверыла сваім вачам: гарошак аказаўся не зялёны, а вельмі нават жоўты. А дакладней, там была кукуруза! Прадукт цалкам сабе якасны і смачны, але мне быў патрэбны гарошак. Жаданага салата я, натуральна, не змагла прыгатаваць», — узрушаецца жанчына.

Вядучая спецыялістка ўпраўлення арганізацыі гандлю кампаніі «Белвілесдэн», якой належаць крамы «Гіпа», Аксана Шуканава патлумачыла «Нашай Ніве»:

«Гандлёвая марка «Очень!» належыць нам, але мы тавар не вырабляем. У прыватнасці гарошак нам пастаўляюць з Малдовы. Яны гарантуюць якасць тавару, але ад памылак ніхто не застрахаваны. Мы накіруем пастаўшчыкам ліст з просьбай правесці экспертызу або зняць партыю тавару з продажу.

Пакуль да нас з падобнымі выпадкамі не звярталіся, таму не магу адказаць, гэта адзінкавы выпадак ці брак цэлай партыі.

А пакупніку трэба проста прыйсці ў краму, дзе яму без пытанняў абмяняюць тавар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0