Afisha.nn.by — новы сэрвіс «Нашай Нівы», дзе вы можаце проста і хутка адшукаць і набыць праз інтэрнэт квіткі на кінапрэм'еры, спектаклі, канцэрты, квізы, трэнінгі і падзеі для дзяцей. І, галоўнае, зрабіць гэта па-беларуску.
Больш за тое, мы стварылі некалькі спецыяльных раздзелаў: «Бясплатнае» і «Беларускае жыццё». У першым вы адшукаеце сустрэчы, выставы, імпрэзы з вольным уваходам.
А праз «Беларускае жыццё» вы зможаце адсочваць падзеі і імпрэзы, важныя для беларусацэнтрычнай супольнасці. У гэтым раздзеле мы будзем паведамляць пра сустрэчы з лідарамі беларускай думкі, беларускімі выканаўцамі і творцамі, пісьменнікамі, бізнэсоўцамі і філосафамі. Будзем збіраць тыя падзеі, што прасоўваюць беларускую культуру, гісторыю і традыцыі.
Перайсці на Afisha.nn.by





