Украінскі бізнэсмен Ігар Каламойскі заявіў, што, на яго думку, канфлікт на ўсходзе Украіны не быў «нікім інспіраваны», у тым ліку «ніякай Расіяй». Такі пункт гледжання ён выказаў у інтэрв'ю ўкраінскаму nv.ua.

Тое, што адбываецца на Данбасе, прадпрымальнік назваў «унутраным грамадзянскім канфліктам», які «рыхтаваўся 20 гадоў, мінімум з 2004 года». Расейскія вайскоўцы і ваенная тэхніка, якія прысутнічаюць у рэгіёне, на развіццё сітуацыі, мяркуе Каламойскі, не ўплываюць.

«Яна [расійская тэхніка] і цяпер там ёсць і будзе, пакуль будзе канфлікт», - запэўніў бізнесмен. Гэта ён назваў «рэаліямі з жыцця». У кіеўскіх сілавікоў, нагадаў ён, ёсць амерыканская тэхніка. «І што з гэтага?» - задаўся пытаннем Каламойскі.

Таксама фактам прадпрымальнік назваў тое, што на ўсходзе Украіны прысутнічаюць расейскія вайскоўцы. «Яны, праўда, пераапранутыя ў адпускнікоў ці кагосьці», - дадаў Каламойскі, патлумачыўшы, што ў «афіцэрскім складзе» армій г.зв. ДНР і ЛНР, па яго дадзеных, «100% шмат расійскіх вайскоўцаў, якія паехалі ў «адпачынак» або ў «камандзіроўку».

«І не рабіце з гэтага катастрофу, — гэта нармальная з'ява», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0