Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Падтрыманне дружалюбных і ўзаемавыгадных адносінаў з ЗША з'яўляецца адным з прыярытэтаў замежнай палітыкі Беларусі, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, што далейшая пабудова канструктыўных сувязяў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі з аднаўленнем дзейнасці дыпламатычных прадстаўніцтваў нашых краін на ўзроўні паслоў адпавядае нацыянальным інтарэсам абедзвюх дзяржаў».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў поспехаў і дабрабыту Дональду Трампу, яго сям'і і амерыканскаму народу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру