У Маларыцкім раёне пенсіянер загінуў ад удару электрычным токам, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Няшчасны выпадак здарыўся 30 чэрвеня на хутары паблізу вёскі Ямніца. 63-гадовы мужчына прыехаў з сям'ёй на дачны ўчастак, каб паліць агарод. Ваду для гэтых мэтаў дачнікі бралі са штучнага вадаёма, выкарыстоўваючы гідрафор. Трымаючыся за падлучаны да сеткі кабель, мужчына зайшоў у вадаём. Як мяркуецца, ён быў смяротна траўмаваны ўдарам электрычнага току.
Прызначана судова-медыцынская экспертыза.





