У ноч на 6 ліпеня будзе зменена схема руху на плошчы Францішка Багушэвіча ў Мінску, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Карэкціроўкі датычацца толькі тых, хто едзе з боку вакзала. Пакуль што, рухаючыся ў бок Кальварыйскай-Ціміразева, кіроўцы едуць па правым паўколе. Цяпер жа змогуць ехаць прама.
Тры паласы налева на праспект Дзяржынскага застануцца. Па новай дарозе можна будзе рухацца направа на вуліцы Няміга і прама па трох палосах у напрамку вуліц Кальварыйскай-Ціміразева.
Тое самае правае паўкола, якое знаходзіцца бліжэй да музычнага тэатра, прыбяруць. Тут наступныя два-тры месяцы будуць ствараць выхады з метро.





