4 ліпеня спецыялісты галоўнага вайсковага клінічнага медыцынскага цэнтра выязджалі ў бальніцы, дзе знаходзяцца на лячэнні пацярпелыя ў выніку выбуху феерверкаў.

Прынята рашэнне аб пераводзе для наступнага лячэння двух чалавек у рэспубліканскі цэнтр па лячэнні агнястрэльных раненняў і мінна-выбуховых траўм. Гэта адзіны ў краіне цэнтр, прызначаны для лячэння падобных раненняў і траўм, а таксама ўкамплектаваны найлепшымі спецыялістамі ў гэтай галіне.

Жыццю пацярпелых нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0