Расійская спявачка Лаліта Міляўская рассталася з мужам-беларусам, тэнісістам Дзмітрыем Івановым. Пра гэта яна паведаміла ў Instagtam у чацвер, 4 ліпеня.

Артыстка адзначыла, што гэта сумеснае рашэнне было прынята з-за таго, што муж і жонка ўжо даволі працяглы час абыякавыя адзін да аднаго. «У мяне быў выдатны «малады» муж цэлых дзевяць гадоў. Я яму жадаю ўсяго самага найлепшага абсалютна шчыра», — напісала яна.

Лаліта падкрэсліла, што перажывала з-за расставання на працягу тыдня, «а потым плюнула». Яна заявіла, што не збіраецца ў найбліжэйшы час «шукаць сабе новую прыгоду».

44-гадовы Дзмітрый Іваноў — ураджэнец Магілёва, пяты муж 55-гадовай Лаліты. Яны пажаніліся ў сакавіку 2010 года. Працуе Іваноў трэнерам па сквошы.

Чытайце таксама: «Стаю, баюся паварушыцца». Лаліта cпыніла канцэрт у Магілёве з-за дрэннага самаадчування. Яе адвезлі ў бальніцу

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру