Піратэхніка на святочным салюце ўжо выбухала, але гэта засталося таямніцай, бо вайскоўцы прыхавалі факт выбуху — на гэта звяртаюць увагу шэраг беларускіх тэлеграм-каналаў. 

Тэлеграм-канал «Кульгавы д'ябал» са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што гэта адбылося ў 2012-м годзе. 

Гэтую інфармацыю дапоўніў канал NEXTA. Як выявілася, захавалася нават відэа выбухаў, знятае салдатамі.

Міністэрства абароны пакуль не каментуе здарэнне ў 2012 годзе, просячы час на ўдакладненне за даўніной падзей. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0