Затрыманых у Курапатах маладафронтаўцаў суд прызнаў вінаватымі ў непадпарадкаванні міліцыі і дробным хуліганстве, паведамляе тэлеграм-канал «Абарона Курапатаў».

Дзяніса Урбановіча і Арцёма Кляпца суд аштрафаваў на 80 базавых (па 2040 рублёў на кожнага), Віталя Трыгубава — на 45 базавых (1147,5 рубля). Агулам 205 базавых, гэта прыблізна каля $2500.

Разгляд справы па Іларыёне Трусаве будзе ў іншы дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0