Міністэрства замежных спраў Расіі выказала пратэст Японіі з-за матэрыялаў саміту Вялікай дваццаткі (G20) у Осацы, дзе Курыльскія астравы былі пазначаныя як тэрыторыя Японіі.

Пра гэта на брыфінгу распавяла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

Паводле яе слоў, МЗС Расіі ўручыў Японіі ноту пратэсту з-за «злоўжывання японскім бокам функцыямі старшыні G20 у мэтах прасоўвання неабгрунтаваных тэрытарыяльных прэтэнзій да РФ».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру