Новыя тэмпературныя мінімумы ўстаноўлены ў Брагіне, Вілейцы, Валожыне і Слаўгарадзе ў ноч на 4 ліпеня, паведамляе БелТА.

Яшчэ нядаўна ў Беларусі была спякота, пастаянна абнаўляліся тэмпературныя максімумы за ўвесь перыяд метэаназіранняў. Цяпер усталявалася халоднае надвор'е, і гэтай ноччу былі ўсталяваныя абсалютныя мінімумы тэмператур у чатырох населеных пунктах: Брагіне — плюс 6,8 (7,1 градуса цяпла ў 2004-м), Вілейцы — плюс 6,6 (7 у 1992-м ), Валожыне — плюс 6,5 (8,3 у 2017-м), Слаўгарадзе — плюс 7,9 градуса (8 у 2004-м)», — распавялі ў Белгідрамеце.

Абсалютны тэмпературны мінімум агулам па краіне на 4 ліпеня быў адзначаны на метэастанцыі Палеская ў 1982 годзе і склаў плюс 3,2 градуса. Сёння ноччу гэты рэкорд не быў пабіты.

У найбліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае ветранае надвор'е з тэмпературным фонам на 3-5 градусаў ніжэй за кліматычную норму. На 5 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру