Распачата крымінальная справа ў дачыненні да 18-гадовага бабруйчаніна, паведамляе Следчы камітэт. Яго абвінавачваюць у забойстве 38-гадовага мужчыны.

Забіты мужчына ў ноч на 30 чэрвеня адпачываў на дыскатэцы ў вёсцы Цялуша. Менавіта там паміж ім і абвінавачаным паўстаў канфлікт, які скончыўся нанясеннем чатырох нажавых раненняў мужчыну, ад якіх той памёр на месцы. Юнак жа збег з месца злачынства, але неўзабаве яго затрымалі.

Эксперты агледзелі месца злачынства і знайшлі прыладу забойства. Падазраванаму прызначылі псіхіятрычную экспертызу, яго ўзялі пад варту. На допыце малады чалавек прызнаўся ў злачынстве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру