Змаганне за праўду пра месца сталінскіх растрэлаў Курапаты працягваецца ўжо больш за трыццаць гадоў.

Яшчэ 29 кастрычніка на Дзяды 1989 году ў Мінску тысячы людзей прайшлі ад Усходніх могілак да Курапатаў, дзе правялі мітынг-рэквіем і ўсталявалі першыя крыжы, цэнтральны з якіх назвалі Крыж Пакуты. 

Многія людзі, якія бралі ўдзел 29 кастрычніка 1989 года ў масавым шэсці да Курапатаў, у далейшым адыгралі выключна важную ролю ў станаўленні Беларусі як незалежнай дзяржавы.

У аснову выставы «Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты». пакладзеныя працы вядомага беларускага фатографа Уладзіміра Сапагова (1952 - 2012).

Выстава распачнецца 9 ліпеня а 18:00 на адукацыйнай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» (Мінск, вуліца Ложынская, памяшканне 404. (ст.м. Уручча).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0