Гандлёва-забаўляльны комплекс «Арэна-Сіці» на праспекце Пераможцаў у Мінску, які некалі належыў мільянеру Юрыю Чыжу, змяніў уласніка.

Апошнім часам «Арэна-Сіці» знаходзілася ў закладзе коштам $75 мільёнаў у «Белаграпрамбанка».

Цяпер памяшканні належаць таямнічаму ТАА «Парагіс».

Пакуль няма пэўнасці, хто стаіць за гэтым «Парагісам». Крыніцы «Нашай Нівы» выказваюць думкі, што гэта можа быць калябанкаўская структура.

У кампаніі «Парагіс» не патлумачылі ўцямна, што яны збіраюцца рабіць з будынкам. 

«Будзем рабіць толькі лепш. Рухацца толькі наперад. Што мы за кампанія, не раскажам», — адказаў прадстаўнік кампаніі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0