ДАІ прапанавала ўвесці градацыю па ступені ап'янення і зрабіць больш жорсткай адказнасць за кіраванне аўтамабілем у п'яным выглядзе. Пра гэта ў эфіры АНТ распавёў начальнік ДАІ Беларусі Дзмітрый Карзюк, паведамляе Tut.by.

Па словах Карзюка, ДАІ прапанавала падзяліць стан алкагольнага ап'янення кіроўцы.

Першая ступень - ад 0,3 да 0,79 праміле алкаголю. Для гэтай катэгорыі парушальнікаў павялічаць штраф да 100 БВ (раней ад 50 да 100). Тэрмін пазбаўлення права кіравання застанецца тым жа — 3 гады.

Другая градацыя — ад 0,8 праміле і больш. Такім кіроўцам будзе пагражаць штраф у 200 базавых велічынь (5100 рублёў) і пазбаўленне правоў на 5 гадоў.

- Гэтае ўзмацненне жорсткасці мы ўзгаднілі з усімі зацікаўленымі ведамствамі. Пры перапрацоўцы кодэкса, я думаю, гэтая норма будзе ўнесена, — рэзюмаваў галоўны даішнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0