У міліцыю з заявай аб знікненні 1500 даляраў звярнулася 87-гадовая жыхарка Мінска. Яна распавяла, што грошы зніклі пасля прыходу да яе двух прадстаўнікоў кампаніі, якія кантралююць спраўнасць газавага абсталявання, піша sb.by.

Мужчыны прад'явілі дакументы. Трапіўшы ў кватэру, яны сталі прапаноўваць гаспадыні купіць прыбор, які дапаможа зафіксаваць уцечку газу.

Адначасна яны правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі, узяўшы за яго з гаспадыні 10 рублёў.

У нейкі момант, пакуль адзін з візіцёраў ўгаворваў жанчыну усталяваць прыбор, іншы выкраў грошы.

Праваахоўнікам удалося хутка высветліць зламыснікаў. Імі апынуліся 21 і 22-гадовыя выхадцы з Магілёва.

Маладыя людзі сапраўды працавалі ў арганізацыі, якая займаецца устаноўкай прыбораў па кантролі за спраўнасцю газавага абсталявання. І карыстаючыся службовым становішчам, яны вырашылі падзарабіць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0