У РНПЦ «Маці і дзіця» 5 ліпеня жанчыны, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці, прымалі віншаванні ад кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай, міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка і старшыні «Белай Русь» Генадзя Давыдзькі, паведамляюць Мінск-навіны.

Мам 17, у адной з іх двайняты.

- У вас двайняты? Хлопчыкі? Прыходзьце па дзяўчынку! - цешацца і адначасова жартуюць госці.

Шчаслівая мама паабяцала, што вернецца ў гэтую радзільню яшчэ і па дачку.

— Толькі не перадумайце! У мяне двое дзяцей — хлопчык і дзяўчынка, і, як бацька, магу сказаць, што сын — гэта добра, а дачка — выдатна, — заўважыў міністр аховы здароўя У. Каранік.

— А ў вас хто нарадзіўся? — пацікавілася ў іншай мамы Н. Качанава.

— Сын.

— Назвалі яго ўжо? — працягнула Наталля Іванаўна.

— Так, Міраслаў.

— Здорава! Маю ўнучку таксама Міраславай завуць! — заўсміхалася Качанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?