Трое жыхароў Дзяржынскага раёна (26-гадовы мужчына, 20-гадовая дзяўчына і 16-гадовы падлетак) пад маркай неабходнасці пагашэння надуманага доўгу пагражалі забойствам 29-гадоваму аднавяскоўцу, паведамляе СК.

Ноччу на аўтамабілі яны прыехалі да дома пацярпелага, прымусілі залезці ў багажнік і вывезлі ў лес. Пагражаючы фізічнай расправай, далі мужчыну рыдлёўку і прымусілі выкапаць яму. Потым засыпалі яго пяском і запатрабавалі перадаць 600 даляраў. Дабіўшыся згоды, прывезлі назад у вёску.

Усім траім выстаўлена абвінавачанне ў вымагальніцтве, яны змешчаныя пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0