Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў падарыў сыну міністра замежных спраў Беларусі Арцёму Макею плакат з II Еўрапейскіх гульняў з аўтографам Цімаці, піша TUT.BY.

Падарунак ён уручыў на прыёме МЗС.

— Я хацеў трапіць на канцэрт, але не змог, — узрадаваўся падарунку Арцём.

Канцэрт Цімаці праходзіў у Мінску 29 чэрвеня напярэдадні закрыцця Еўрапейскіх гульняў. Уладзіміру Макею і яго жонцы Веры Паляковай пасол уручыў пано з матывамі рускіх народных казак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0