Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас візіту на Данбас прадставіў новага кіраўніка Данецкай вобласці Паўла Кірыленку і адзначыў, што гэта вельмі важны і адначасова складаны рэгіён. Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў Краматорску.

Падчас сваёй прамовы кіраўнік Украіны перайшоў на рускую мову і патлумачыў, чаму.

«Не пазайздросціш у цэлым кіраўніцтву Данецкай вобласці, гэта сёння сапраўды вельмі складаная тэрыторыя Украіны. Вы ведаеце, што за Данбасам пільна сочыць увесь свет. На ўсіх сваіх сустрэчах за мяжой я падымаю гэтае пытанне як прыярытэтнае. І галоўнае, што сочыць за Данбасам уся Украіна, таму Данбас — гэта Украіна. У апошнія гады было шмат размоў, што нібыта на Данбасе забараняюць размаўляць на рускай мове, прыгнятаюць рускую мову. Нават нехта кажа, што трэба ехаць на танках, абараняць іх. Каб не было ніякіх маніпуляцый — я працягну па-руску», — сказаў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0