Урад зацвердзіў новыя меры па адстрэле дзіка. Цяпер за адстрэл адной асобіны карыстальнікі паляўнічых гаспадарак будуць абавязаны выплаціць паляўнічаму 5 базавых (127,5 рубля), а не 2 базавыя (51 рубель), як было раней.

— Дакумент будзе садзейнічаць больш эфектыўнай барацьбе з недапушчэннем распаўсюджвання на тэрыторыі краіны афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных хвароб жывёл, — растлумачылі ў Мінлясгасе.

Па заканадаўстве паляваць на дзіка можна ў арандаваных паляўнічых угоддзях альбо ў тых, якія знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0