БелТА
Народны мастак Беларусі Віктар Грамыка памёр 10 ліпеня. Ён пражыў 96 гадоў.
Віктар Грамыка нарадзіўся ў 1923 годзе ў в. Сянькова на Магілёўшчыне, дзяцінства правёў у Смалянах пад Оршай.
Падчас вайны быў падпольшчыкам (у тым ліку ў групе Канстанціна Заслонава), партызаніў, быў карэспандэнтам, рэдактарам і выдаўцом газеты «Народны мсцівец».
Сярод яго работ карціны «Салдаты», «1941 год. Над Прыпяццю», «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца»
1941. Над Прыпяццю
Салдаты