Літоўская камісія па радыё і тэлебачанні (ЛКРТБ) пастанавіла, што літоўскі партал расійскага навінавага агенцтва «Спутнік» павінен быць заблакаваны з-за парушэнняў аўтарскіх правоў, піша Delfi.

Камісія звернецца ў суд, каб ён абавязаў інтэрнэт-правайдараў ліквідаваць магчымасць доступу да партала sputniknews.lt. Доступ да «Спутніка» будзе заблакаваны з-за таго, што агенцтва без дазволу размяшчае ў сябе публікацыі навінавага партала літоўскага нацыянальнага вяшчальніка lrt.lt. На пасяджэнні старшыня ЛКРТБ Мантас Марцішус сказаў, што «Спутнік» не рэагаваў на папярэджанні не выкарыстоўваць чужы кантэнт.

«Адміністрацыя інтэрнэт-сайта не прадпрымае ніякіх дзеянняў для ліквідацыі незаконна абнародаванага кантэнту, які знаходзіцца пад абаронай аўтарскіх правоў», — сказаў на пасяджэнні старшыня ЛКРТБ.

Камісія ўстанавіла, што на партале незаконна было размешчана амаль 1,5 тыс. артыкулаў. М. Марцішус адзначыў, што калі «Спутнік» ліквідуе парушэнні, ён зможа звярнуцца ў камісію наконт аднаўлення доступу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0