Былы форвард зборнай Нямеччыны Клаўс Фішэр у эфіры шоу на тэлеканале NDR забіў ударам у падзенні праз сябе. Відэа апублікавана ў Twitter-акаўнце BSN.

Фішэр проста ў студыі прабіў па пустых варотах і прызямліўся на маты. Мяч пасля яго ўдару апынуўся ў сетцы. Былы форвард кінуў выклік Гары Лінекеру, які таксама працуе на тэлебачанні. «Вядома, я змагу гэтак жа», — адказаў брытанец у твітары.

Фішэр завяршыў гульнявую кар'еру ў 1988 годзе. Ён з'яўляецца другім бамбардзірам у гісторыі нямецкай Бундэслігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0