Гэтым летам у сталіцы імкліва набірае папулярнасць кікшэрынг (пракат электрасамакатаў). Толькі за два ліпеньскія дні (5 і 6 ліпеня) у Мінску зарэгістравана сем крадзяжоў электрасамакатаў, якія знаходзіліся на вуліцах.

УСК па Мінску звяртае ўвагу, што самакаты можна пакінуць у любым пункце сталіцы. Але яны абсталяваныя GPS-антэнай, якая перадае інфармацыю аб яго месцазнаходжанні службе падтрымкі арганізацыі, супрацоўнікі якой заўсёды бачаць, дзе знаходзіцца самакат.

Следчымі прапануецца арэндадаўцам размяшчаць на самакатах інфармацыю аб яго прыналежнасці і правілы карыстання ім, якія дазволілі б грамадзянам адразу даведацца пра тое, што дадзены сродак перамяшчэння з'яўляецца ўласнасцю канкрэтнай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0