Павышэнне тарыфаў на транспартаванне нафты на 21,7% з 1 жніўня дасць магчымасць кампаніі «Гомельтранснафта» пакрыць выдаткі, якія ўзніклі ў выніку форс-мажору на нафтаправодзе «Дружба», паведамляе Interfax.

У лісце ад 1 ліпеня на адрас «Транснафты», «Гомельтранснафта» просіць расійскую манаполію ўзгадніць рост тарыфаў.

«Гомельтранснафта» тлумачыць, што ў выніку трапляння ў беларускую магістральную трубаправодную сістэму некандыцыйнай расійскай нафты спынілася транспартаванне сыравіны ў кірунку Адамова і Бродаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0