Наезд адбыўся 10 ліпеня на вуліцы Гагарына ў Гродне, паведамляе абласная міліцыя.

Аўтамабіль «KIA» рухаўся па дарозе, калі дзесяцігадовы хлопчык выбег на праезную частку. З правага боку ад транспартнага сродку было прыпаркавана яшчэ пяць машын, якія абмяжоўвалі агляд.

Кіроўца паспеў праехаць міма трох з іх, калі дзіця выбегла на дарогу. Хлопчык моцна ўдарыўся галавой і быў змешчаны ў бальніцу.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0