Здарэнне адбылося вечарам 9 ліпеня - у Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу з невялікім раненнем кісці было шпіталізавана сямігадовае дзіця, паведамляюць mogilevnews.by

 

Аказалася, што выпадковае пашкоджанне з пнеўматычнай вінтоўкі «Байкал МР-512» пляменніку ў двары свайго дома прычыніў па неасцярожнасці 35-гадовы жыхар вёскі Красніца-2. Надзвычайнае здарэнне адбылося, калі мужчына страляў з вінтоўкі па бляшанках.

Вінтоўку канфіскавалі. Бацькі хлопчыка прэтэнзій да сваяка не маюць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру