Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі ў гімназіі, у якой вучыўся хлопчык. Факт пацвердзілі і ў аддзеле адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.
Аднакласнікі хлопчыка расказваюць, што здарэнне адбылося 10 ліпеня.
«Хлопца звалі Андрэй, ён мой аднакласнік. Год таму ў яго падчас гульні ў футбол здарыўся прыступ, і ён страціў прытомнасць. Яго рэанімавалі, ён упаў у кому, але праз пару дзён без якіх-небудзь ускладненняў з яе выйшаў. Нешта падобнае накшталт прыступу здарылася і ўчора. Але яго не паспелі выратаваць», — расказала аднакласніца хлопчыка.
Афіцыйная прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог расказала, што па факце смерці падлетка праводзіцца праверка.
Па папярэдняй інфармацыі, прычына смерці — захворванне, якое было ў хлопчыка.





